РУС БЕЛ ENG

Агляд-конкурс дзіцячых фальклорных калектываў раёна

24.02.2024

24 лютага прайшоў агляд-конкурс дзіцячых фальклорных калектываў раёна

Адраджэнне нацыянальных традыцый, народнай спадчыны становіцца прадметам пільнай увагі ў сістэме работы дзяржаўных устаноў адукацыі нашага раёна. Народная культура — найважнейшая частка гістарычнай спадчыны, якая спрыяе фарміраванню нацыянальнай свядомасці будучых пакаленняў.

Мы жывём у свеце, дзе ўсё становіцца аднолькавым, стандартным. На нашых вачах знікае традыцыйная культура народаў — звычаі, абрады, пабудовы, касцюмы, песні — тое, што робіць нас адметнымі ў гэтым свеце. Праводзячы такія конкурсы мы можам дапамагчы захаваць, выратаваць, вярнуць з нябыту тое, што можа знікнуць назаўсёды.

Менавіта таму, ужо не першы год праводзіцца конкурс “Святочная Скарбонка”, мэтай якога з’яуляецца захаванне, стварэнне і засваенне культурных каштоўнасцей, нацыянальных традыцый і звычаяў, фальклору, народных промыслаў і рамёстваў, твораў культуры і мастацтва, а таксама прапаганды лепшых узораў дзіцячай самадзейнай фальклорнай творчасці. скарбонка”.

У конкурсе прынялі ўдзел 6 устаноў адукацыі раёна: «Сярэдняя школа №1 г.п. Бешанковічы імя І.І. Строчкі”; “Сярэдняя школа № 2 г.п.Бешанковічы імя М.М. Ткачэнкі”; “Бачэйкаўская сярэдняяя школа Бешанковіцкага раёна імя М.А. Высагорца”; “Астровенская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна імя К.А. Абазоўскага”;  “Ржаўская базавая школа Бешанковіцкага раёна імя М. Гелавані”; “Ульская сярэдняя школа Бешанковічцкага раёна імя Л.М. Даватра”. Выступленне ўсіх удзельнікаў конкурсу гучала традыцыйна на беларускай мове.  

  

  

Асаблівасці беларускай нацыянальнай культуры і высокае майстэрства выканання, артыстызм і сцэнічную культуру паказалі калектывы: “Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна імя М.А.Высагорца”; ”Астровенская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна ім. К.А. Абазоўскага”; “Ржаўская базавая школа Бешанковіцкага раёна імя М.Гелавані”.

Па выніках журы вызначыла пераможцаў і прызёраў конкурсу:

Дыплом I ступені – ДУА “Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна імя М.А.Высагорца” – праграма “Багач”;

Дыплом II ступені – ДУА “Астровенская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна імя К.А. Абазоўскага” – праграма “Вялікдзень – найвялікшы дзень”;

Дыплом III ступені  - ДУА “Ржаўская базавая школа Бешанковічцкага раёна імя М.Гелавані” праграма “Калядкі”.

Віншуем пераможцаў!!!