РУС БЕЛ ENG

Падведзены вынікі раённага агляду- конкурсу дзіцячых фальклорных калектываў «Святочная скарбонка»

23.02.2022
З мэтай выхавання навучэнцаў на нацыянальных традыцыях беларускага народа і прапагандай лепшых узораў дзіцячай самадзейнай фальклорнай творчасці, 19 лютага 2022 года, прайшоў раённы агляд-конкурс дзіцячых фальклорных калектываў «Святочная скарбонка».

У конкурсе прынялі ўдзел 6 устаноў адукацый раёна:

  • “Сярэдняя школа № 1 г.п. Бешанковічы”,
  • “Астровенская дзіцячы сад -сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна”,
  • “Бачэйкаўская сярэдняяя школа Бешанковіцкага раёна”,
  • “Ржаўская дзіцячы сад - базавая школа Бешанковіцкага раёна”,
  • “Сярэдняя школа № 2 г.п. Бешанковічы ім. М.М.Ткачэнка”,
  • “Ульская сярэдняяя школа Бешанковіцкага раёна”.

Высокае майстэрства выканання, артыстызм і сцэнічную культуру паказалі гурты: “Рамонкі”- “Сярэдняя школа №1 г.п. Бешанковічы” (абрад “Гуканне вясны); “Тэатральныя прыступкі”, “EnCor” - “Сярэдняя школа № 2 г.п. Бешанковічы ім. М.М.Ткачэнка”(абрад “Каляды”); “Нашчадкі” - “Ульская сярэдняяя школа Бешанковіцкага раёна”(“Жаніцьба Цярэшкі”).

Асаблівасці беларускай нацыянальнай культуры на высокім узроўні прадэманстраваў гурт “Спадчына” - ДУА“Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна” ( тэатралізаванае свята “Вербніца. Чысты тыдзень. Вялікдзень”).

Па выніках раённага агляду- конкурсу дыпломамі аддзела па адукацыі Бешанковіцкага райвыканкама ўзнагароджаны:

Намінацыя “Адраджэнне самабытнага фальклору”:

 Дыплом I ступені – гурт “Рамонкі” - ДУА“Сярэдняя школа №1 г.п. Бешанковічы”.

Намінацыя “Адраджэнне і захаванне традыцый”:

Дыплом I  ступені – гурт “Спадчына” - ДУА“Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна”.

Дыплом II ступені – “Тэатральныя прыступкі”, “EnCor” - ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Бешанковічы ім. М.М.Ткачэнка”